📍 Рэакцыя на захоп Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапегі:
– Святлана Ціханоўская склікала надзвычайную сустрэчу ў Літве з удзелам КС, НАУ, каманды В. Цапкалы, ByPol і іншых дэмсілаў. Удзельнікі сустрэчы дамовіліся дзейнічаць разам, каардынаваць кампаніі эканамічнага байкоту ды супраціву і падрыхтавалі зварот да беларускіх службоўцаў і да кіраўніцтва Расіі. Па выніках сустрэчы падпісана камюніке.
– Адбылася тэлефонная размова паміж С. Ціханоўскай і дарадцам Байдэна па пытаннях нацыянальнай бяспекі. Неўзабаве пасля гэтай размовы Джо Байдэн зрабіў заяву, у якой выказаў падтрымку Р. Пратасевічу і патрабаваў правесці расследаванне.
– Адбылася тэлефонная размова з Вярхоўным прадстаўніком ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпам Барэлем. Ён паведаміў, што ЕЗ плануе зацвердзіць 4-ты і 5-ты пакеты санкцый супраць рэжыму. Адбыліся таксама тэлефанаванні з міністрамі замежных спраў Польшчы, Францыі, Грэцыі.
– Святлана Ціханоўская выступіла ў камітэце па замежных справах Еўрапарламента і заклікала да хуткіх дзеянняў, у тым ліку да дапамогі журналістам, грамадзянскай супольнасці і да ізаляцыі рэжыму.
– С. Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам і міністрам замежных спраў Нідэрландаў. Пасля сустрэчы яны правялі сумесную прэс-канферэнцыю, дзе прэм’ер Рутэ заявіў, што гатовы да самых рашучых захадаў па ўціску на Лукашэнку з мэтай дапамогі беларусам.