На гэтым тыдні C. Ціханоўская наведала Прагу і Берлін, правяла размовы па тэлефоне з лідарамі краін ЕЗ. Мэта – паставіць Беларусь на парадак дня, дамагчыся новых санкцый і арганізаваць дапамогу беларусам. Пачалася праца па арганізацыі міжнароднай канферэнцыі з мэтай вырашэння крызісу ў Беларусі.

  • Ціск на рэжым

– Падчас візіту ў Берлін С. Ціханоўская сустрэлася з кандыдатамі на пасаду канцлера Германіі на выбарах у верасні – Аналенай Бярбок і Армінам Лашэтам. Лашэт пацвердзіў, што трэба ўзмацніць ціск на рэжым, і выказаўся ў падтрымку больш шырокіх санкцый. С. Ціханоўская перадала ў МЗС і канцылярыю А.Меркель спіс прапаноў па рэакцыі на згон самалёта.

– С. Ціханоўская наведала Чэхію, дзе яна сустрэлася з прэзідэнтам, прэм’ер-міністрам, міністрам замежных спраў, беларускай дыяспарай і выступіла з прамовай у Сенаце. МЗС Чэхіі падтрымае 4 і 5 пакеты санкцый супраць саўдзельнікаў Лукашэнкі. С. Ціханоўская заклікала да пачатку міжнароднага расследавання злачынстваў рэжыму, якое прывядзе да міжнароднага трыбуналу.

– Еўрапарламент абсалютнай большасцю прагаласаваў за рэзалюцыю па Беларусі, якая распрацоўвалася пры падтрымцы Офіса. Рэзалюцыя заклікае да рашучых дзеянняў – ад сектаральных санкцый да пашыранай падтрымкі народа Беларусі. Падрабязнасці – тут.

– С. Ціханоўская выступіла ў Камітэце па замежных справах Сената ЗША і акрэсліла пазіцыю беларускіх дэмсіл перад самітам G7 і сустрэчай Байдэна і Пуціна.

– Офіс С. Ціханоўскай правёў перамовы з канцылярыяй Себасцьяна Курца і прадстаўнікамі МЗС Аўстрыі аб арганізацыі канферэнцыі высокага ўзроўня па вырашэнні крызісу ў Беларусі. Правядзенне канферэнцыі ўжо падтрымаў Еўрапарламент, а таксама Германія, Вялікабрытанія і іншыя краіны.

– Па асабістым запрашэнні С. Курца С. Ціханоўская выступіла на Еўрапейскім эканамічным форуме ў Вахаў: «Рэжым ператварае нашу краіну ў вялікі турэмны лагер».

– З канцылярыяй Ангелы Меркель і прадстаўніцтвам ЕЗ С. Ціханоўская правяла кансультацыі аб пашырэнні Усёабдымнага плана дапамогі Беларусі і правядзенні інвестыцыйнага форуму.

– С. Ціханоўская правяла кансультатыўную нараду з нямецкімі юрыстамі, якія падалі пазоў супраць Лукашэнкі, і заклікала федэральнага пракурора паставіць справу ў прыярытэт. Акрамя таго, яна сустрэлася з юрыстамі па паветраным праве з нагоды магчымага пазову супраць рэжыму з боку бацькоў Р. Пратасевіча, а таксама Польшчы і Ірландыі, якім належыць борт Ryanair.

– Краіны G7 заявілі, што рэжым павінен пагадзіцца з тым, што крызіс у Беларусі вырашальны – з дапамогай новых выбараў прэзідэнта.

  • Дапамога і салідарнасць

– Падчас візіту ў Чэхію С. Ціханоўская дамовілася пра пашырэнне праграмы рэабілітацыі рэпрэсаваных і параненых (Medevac), стыпендый і стажыровак для беларускіх студэнтаў і спецыялістаў.

– С. Ціханоўская абмеркавала з МЗС Германіі і канцылярыяй А. Меркель пашырэнне праграм дапамогі для рэпрэсаваных беларусаў (цяпер Германія вылучае стыпендыі для дактароў, спартоўцаў, працоўных, сем’яў рэпрэсаваных) і прапанавала падтрымаць месячную рэабілітацыю для сем’яў палітвязняў.

– Прадстаўнік С. Ціханоўскай па эканамічных пытаннях Алесь Аляхновіч разам з Сяргеем Гурыевым правёў публічнае абмеркаванне таго, якія праграмы падтрымкі беларусаў і эканомікі краіны стануць даступныя Беларусі пасля перамогі дэмакратыі.

– С. Ціханоўская разам з сястрой Марыі Калеснікавай, Таццянай Хоміч, прысутнічала на прэм’еры фільма «Кураж» беларускага рэжысёра Аляксея Палуяна пра беларускія пратэсты. Прэм’ера адбылася ў асадках кінафестываля Берлінале.

  • Падтрымка пратэстнага руху

– Тысячы людзей зарэгістраваліся ў чат-боце плана «Перамога». Мэта гэтага плана – бяспечна арганізаваць рух супраціву. Адказы на самыя частыя пытанні пра план – тут.

– С. Ціханоўская распавяла пра сітуацыю ў Беларусі ў інтэрв’ю беларускім і замежным выданням: Радыё СвабодаCNNCurrent timeForum (Чэхія), DVTV (Чэхія), Seznam zpravy (Чэхія), CT24 (ТБ Чэхія), Hospodarske noviny (Чэхія), Suddeutsche Zeitung (Германія), Frankfurter Allgemeine (Германія), Tagesspiegel (Германія), DW (Германія), ARTE (ГерманіяФранцыя).