16 ліпеня вынеслі прысуды па “справе студэнтаў”: 12 студэнтаў і студэнтак атрымалі ад 2 да 2,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Але як атрымалася, што за ўвесь час пратэстаў ніводны беларускі ўніверсітэт не выказаўся ў абарону сваіх студэнтаў?

Як атрымалася, што ўніверсітэты, якія заўсёды былі цэнтрамі свабодамыснасці і творчага выхавання маладога пакалення, ператвараюцца ў інстытут гвалту над свабодай асобы і свабодай самавыяўлення?

У такія моманты асабліва важная ўзаемная падтрымка і салідарнасць.

Мы накіроўваем звароты да кіраўніцтваў замежных універсітэтаў з заклікам абараніць беларускіх студэнтаў і замарозіць партнёрствы з беларускімі навучальнымі ўстановамі.

Падпішыце петыцыю, каб рэктары бачылі, што гэтыя патрабаванні падзяляюць усе беларусы!

Петыцыя па-руску

Petition in English

Тэкст, які можна размясціць у сацыяльных сетках.

Адпраўце спасылку знаёмым у чаты і асабістыя паведамленні. Не маўчыце, кожны голас мае значэнне!