Дэбаты П. Латушкі і Ю. Васкрасенскага
Кіраўнік НАУ Павел Латушка выступіў у дэбатах супраць Юрыя Васкрасенскага, аднаго са стваральнікаў Канстытуцыі Лукашэнкі, і звярнуўся да беларусаў па выніках гэтай дыскусіі.
Колькі яшчэ Лукашэнка збіраецца кіраваць пасля рэферэндуму і што такое “адкарэктаваная” беларуская дэмакратыя паводле прадстаўнікоў рэжыму? Глядзіце ў гэтым відэа.
Сёння мы павінны адказаць на пытанне: ці жадаем мы далей жыць пад прыгнётам дыктатара Лукашэнкі? Жыць у краіне, у якой не будуць выконвацца нашыя правы? У краіне, у якой не будзе незалежных СМІ, грамадзянскіх ініцыятываў, фондаў, палітычных партый? У краіне, у якой усё будзе вырашаць адзін чалавек, а мы будзем пазбаўленыя права голасу?
Ці ўсё ж такі мы абярэм другі варыянт – самі пабудуем новую краіну?
Адным з важкіх інструментаў такога будаўніцтва з’яўляецца Асноўны закон – Канстытуцыя. Менавіта таму так важна ўзяць удзел у яе распрацоўцы. Мы павінны вызначыць, ці хочам мы мець у Новай Беларусі дыктатуру? Альбо хочам пабудаваць парламенцкую ці парламенцка-прэзідэнцкую рэспубліку? Рэспубліку, у якой будуць дзейнічаць палітычныя партыі, у якой грамадзяне будуць уплываць на фармаванне парламента і ўрада; у якой будзе забяспечана змяняльнасць кіраўніцтва, рэальны падзел уладаў; у якой менавіта ад нашага голасу будзе залежыць будучыня.
Нашы сэрцы патрабуюць пераменаў? Якіх? Мы павінны прыкласці намаганні і зафіксаваць свае патрабаванні ў Канстытуцыі. Наперадзе нас зноў чакаюць выбары. Бо рэферэндум – гэта выбары.
А «Народная Канстытуцыя» – гэта наш кандыдат. Мы разам скасуем дыктатуру!
Што можа зрабіць кожны з нас?
1. Далучыцца да кампаніі аб’яднаных дэмакратычных сіл “Народная Канстытуцыя” на сайце Narodnaja.com
2. Узяць удзел у паартыкульным абмеркаванні праекта Канстытуцыі Новай Беларусі і прапанаваць сваё бачанне пераменаў на сайце Kanstytucyja.online
3. Зарэгістравацца ў нашых чат-ботах і накіраваць рэжыму патрабаванне вынесці наш праект Канстытуцыі на рэферэндум:
Поўную версію дэбатаў і выніковы зварот глядзіце на YouTube-канале Паўла Латушкі.