Павел Латушка і Міхаіл Кірылюк абмеркавалі пытанне ўніверсальнай юрысдыкцыі ў найбуйнейшым адвакацкім бюро Польшчы Kopeć & Zaborowski.

15 ліпеня 2021 года кіраўнік НАУ Павел Латушка і юрыст НАУ Міхаіл Кірылюк правялі сустрэчу з Мацеем Забароўскім, распарадчым партнёрам найбуйнейшай адвакацкай канторы Польшчы Kopeć & Zaborowski.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі прававыя шляхі прымянення ўніверсальнай юрысдыкцыі ў інтарэсах грамадзян Беларусі, якія прайшлі праз катаванні.

“Мы дамовіліся аб супрацоўніцтве і юрыдычнай дапамозе ў Польшчы для пацярпелых ад катаванняў беларусаў”, – заявіў па выніках першай сустрэчы Міхаіл Кірылюк, адказны ў НАУ за пытанні юстыцыі.