Працоўны тыдзень Святлана Ціханоўская правяла ў Вашынгтоне, дзе адбыліся перамовы ў Дзярждэпартаменце і Белым доме: з міністрам замежных спраў ЗША Энтані Блінкенам і дарадцам Дж. Байдэна па нацыянальнай бяспецы Джэйкам Салліванам. Акрамя таго, С. Ціханоўская сустрэлася з былой дзяржсакратаркай Мадлен Олбрайт, сенатарамі і кангрэсменамі, выступіла на адкрыцці беларускага кокуса у Кангрэсе ЗША. Гэта першы ў гісторыі Беларусі візіт у ЗША такога ўзроўню.

Цяпер у Палаце прадстаўнікоў ЗША ёсць беларускі кокус – група амерыканскіх кангрэсменаў, якія будуць працаваць па тэме Беларусі. Ужо дзесяцігоддзямі ў парламенце ЗША існуюць прадстаўнічыя групы многіх краін. С.Ціханоўская працуе над тым, каб такая група з’явілася і ў Сенаце.

С. Ціханоўская сустрэлася з амбасадарамі і кіраўнікамі місій усіх 27 краін Еўразвязу і амбасадаркай ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр. Прадстаўнікі Беларусі, ЗША і ЕЗ упершыню за адным сталом у асадках трохбаковай сустрэчы абмяркоўвалі тэму Беларусі.

Святлана Ціханоўская разам з амбасадаркай ЗША у Беларусі Джулі Фішэр, амбасадаркай Літвы Аўдрай Плепітэ і амбасадарам Польшчы Пятром Вільчэкам усклала кветкі да мемарыяла нацыянальнага героя Тадэвуша Касцюшкі і да мемарыяла ахвярам камунізму. Разам з амбасадаркай Украіны ў ЗША Аксанай Маркаравай Святлана Ціханоўская ўсклала кветкі і да мемарыяла ахвярам Галадамору.

С. Ціханоўская падпісала і падаравала бібліятэцы Кангрэса ЗША кнігу пра беларускі пратэст “Я выходжу”.

С. Ціханоўская працягнула свой працоўны візіт у Нью-Ёрку. У нядзелю 25 ліпеня яна сустрэлася з беларусамі дыяспары і выступіла з правмовай у Беларускай царкве ў Брукліне. У буднія дні беларуская лідэрка сустрэнецца з прадстаўнікамі палітычных і грамадзянскіх арганізацый, выступіць у Савеце па міжнародных адносінах. Падрабязнасці яе сустрэч будуць апублікаваныя пазней.

С. Ціханоўская распавяла пра сітуацыю ў Беларусі амерыканскім СМІ The National Interest, PBS NewsHour, Голас Амерыкі, CNN (раз, два, тры), NPR, MSNBC, The Dispatch, AXIOS, CSMonitor і шоў Morning Joe. Іх агульны ахоп – некалькі мільёнаў чалавек. Акрамя таго, С. Ціханоўская ўзяла ўдзел у дыскусіі Atlantic Council, адказала на пытанні POLITICO (ЕЗ) і Berlingske (Данія).

Святлана Ціханоўская вядзе відэадзённік працоўнага візіту ў ЗША. Паглядзець выпускі можна на канале “Краіна для жыцця”.

Каманда С. Ціханоўскай заклікала дэлегаваць назіральнікаў у турмы Беларусі, паколькі пандэмія выкарыстоўваецца рэжымам у якасці біялагічнай зброі.

Валанцёры Офіса С. Ціханоўскай даслалі больш за 1000 паштовак палітвязням. Супрацоўнікі Офіса правялі тэлефонную размову з актывістамі лакальных супольнасцяў і прадстаўнікамі плана “Перамога“.

Супрацоўнікі Беларускай атамнай электрастанцыі распавяліПражэктару рэгіёнаў”, што працуюць па 12 гадзін без перапынку на абед, а іх перапрацоўка ніяк не кампенсуецца.