15.07.2021

Марго Эліс, намесніца адміністратара Бюро па Еўропе і Еўразіі Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID), наведала офіс Народнага антыкрызіснага кіравання.

Агенцтва USAID рэалізоўвала ў Беларусі праграмы, якiя садзейнiчалi ўдзелу грамадзян у грамадскім жыцці, развіццю прыватнага прадпрымальніцтва і забеспячэнню доступу да сацыяльных паслуг. Агенцтва спрыяла працэсу пераходу краіны да рынкавай эканомікі.

Рэалізацыя шматлікіх праграм Агенцтва ў сёлетней сітуацыі ў Беларусі немагчымая. Кіраўнік НАУ Павел Латушка і Марго Эліс абмеркавалі шляхі супрацоўніцтва з USAID у цяжкіх абставінах, якія склаліся ў цяперашні час, і ажыццяўленне праектаў для Новай Беларусі.