Беларусы Германіі
Мы – супольнасць беларусаў у Нямеччыне, якія аб’ядналіся гэтым летам пад уплывам падзей, узрушыўшых нашу Радзіму. З першых дзён прэзідэнцкай кампаніі мы з заміраннем сэрца сочым за тым, што адбываецца і падзяляем імкненне нашага народу да свабоды і дэмакратыі.
Крызіс даверу і перадумовы для адкрыцця Народнага Пасольства
Прычынай для стварэння альтэрнатыўнага Народнага пасольства Рэспублікі Беларусь праслужылі падзеі, якія рушылі за фальсіфікацыяй выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года, і абуральныя дзеянні супрацоўнікаў афіцыйнай амбасады.
Створаная узурпатарам ў Беларусі паліцэйская дзяржава працягвае ўжываць беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі ў дачыненні да мірных пратэстуючых.
У сувязі з жахлівымі падзеямі ў краіне мы неаднаразова звярталіся ў афіцыйнае пасольства Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем асудзіць незаконны захоп улады і гвалт над мірным насельніцтвам. Не атрымаўшы ніякага адказу, мы выказалі вотум недаверу амбасады і МЗС. Зараз для нас, беларусаў Германіі, афіцыйнае пасольства з’яўляецца не чым іншым, як прадстаўніцтвам дыктатара Лукашэнкі.
Афіцыйная пазіцыя Нямеччыны
Ўрад Нямеччыны не прызнае выбары ў Беларусі сумленнымі і свабоднымі, а Аляксандра Лукашэнку – легітымным прэзідэнтам. У пачатку кастрычніка 2020 года Святлана Ціханоўская як нацыянальны лідэр Беларусі сустрэлася з канцлерам Ангелай Меркель (Angela Merkel), правяла перамовы з кіраўніком МЗС ФРГ Хайка Маас (Heiko Maas) і выступіла перад дэпутатамі бундэстага.
Народнае пасольства Беларусі ў Германіі
Народнае пасольства стане альтэрнатыўным прадстаўніцтвам шматлікай беларускай дыяспары ў Германіі і будзе служыць сувязным звяном паміж дэмакратычным рухам у Беларусі і нямецкім грамадствам.
За апошні час беларусамі ў Германіі створаны рабочыя групы і два грамадскія аб’яднанні, якія працуюць па розных напрамках: правядзенне акцый салідарнасці, праца з прэсай, кантакты з палітыкамі, дапамога пацярпелым ад рэпрэсій, правядзенне культурных мерапрыемстваў і г. д.
Такім чынам, мы ўжо зараз вядзем працу па ўмацаванні сувязяў паміж беларускім дэмакратычным рухам і нямецкім грамадствам. Тады як афіцыйнае пасольства застаецца прадстаўніцтвам толькі дыктатарскага рэжыму А. Лукашэнкі.
Нашы Кантакты:
Web: https://germany.belarusabroad.org/
E-Mail: [email protected]
Facebook: https://www.facebook.com/BelarusInGermany
Twitter: https://twitter.com/BelarusInDE
—–
Іншыя арганізацыі беларусаў у Германіі:
Беларуская асацыяцыя “RAZAM” e.V.

Гэта некамерцыйная арганізацыя, створаная беларусамі, якая аб’ядноўвае неабыякавых да лёсу Беларусі людзей у Германіі. RAZAM гэта «стартап пляцоўка” для культурных і сацыяльных праектаў важных для Беларусі і беларускай дыяспары. Але галоўнае, што ўсім сябрам ды сяброўкам нашай суполкі неабыякавы лёс краіны ў геаграфічным цэнтры Эўропы, грамадзяне якой мужна змагаюцца за права вызначаць свой лёс.
Кантакты:
https://www.facebook.com/BelarusRazamEV
https://www.facebook.com/groups/belarusrazam
https://twitter.com/belarusrazam
https://t.me/belarusrazam_info
https://www.instagram.com/razam.de/
Культурная асацыяцыя Паўднёвы Захад Беларусі e.V.

Мы KuB – некамерцыйная арганізацыя “Культурная асацыяцыя Паўднёвы Захад Беларусі e.V.”. Не ўсе мы беларусы, але многія з нас маюць карані ў гэтай краіне і мноства іншых нітак, якія злучаюць нас з цудоўнай краінай Беларуссю. Мы ўсе – жыхары паўднёвага захаду Германіі, і нас аб’ядноўвае цікавасць да падзеяў у Беларусі. Адна з асноўных мэт на дадзеным этапе для нас – падтрымка свабоды і дэмакратыі ў Беларусі.